“Наколькі ўсё ж магутная інтуіцыя ў Лукашэнкі, — піша Вольга Іваноўская з Барысава. — Увесь год ягоныя чыноўнікі, ідэалягічная вэртыкаль, міліцыя заміналі арганізатарам Кангрэсу праводзіць сходы ў раёнах. Апазыцыйных актывістаў затрымлівалі, судзілі, шграфавалі, звальнялі з працы… Столькі намаганьняў дзеля гэтага прыкладзена. І тут раптам на фінішнай прамой, калі апазыцыянэрам перакрылі ўсе шчыліны, Лукашэнка публічна заяўляе, што гатовы аказаць ім падтрымку, і што Кангрэс можа адбыцца ў прэстыжнай залі ў Менску.
Наўрад ці апазыцыя чакала ад Лукашэнкі такога моцнага ходу. Ён адразу зблытаў ёй усе карты. У выніку розгалас ад гэтага апазыцыйнага форуму будзе зусім не такі маштабны, як мог быць, калі б Кангрэс правялі, да прыкладу, у Кіеве ці Смаленску. Да таго ж спэцслужбам значна прасьцей кантраляваць апазыцыйных лідэраў, калі яны тут, на сваёй тэрыторыі, а ня дзесьці ў замежжы. А галоўнае — Лукашэнка ўсім паказаў, што не баіцца апазыцыйнай актыўнасьці. Ягоныя пазыцыі настолькі трывалыя, што ён можа паблажліва назіраць за ўсёй гэтай мышынай валтузьнёй нямоглых апазыцыйных дзеячоў”.
Цяжка ўявіць, спадарыня Іваноўская, што ўся тая эпапэя вакол дзясяткаў раённых сходаў, якія адбываліся ў паўпадпольных умовах — на лясных палянах, рачных берагах, зь міліцэйскімі пагонямі і затрыманьнямі, — была толькі самадзейнасьцю раённых ідэалягічных начальнікаў. Улада з самага пачатку імкнулася не дапусьціць вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс — і ў шэрагу рэгіёнаў ёй гэта ўдалося. Але ўсё ж апошнія тыдні стала відавочна, што Кангрэс, нягледзячы на перашкоды, адбудзецца. І дэлегаты на яго ў асноўным абраныя, і прэстыжная заля ў цэнтры Кіева знойдзена. Вось менавіта пасьля ўсяго гэтага і прагучала нечаканая ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі.
Ці ёсьць гэта сьведчаньнем сілы ўлады? Верагодна, адказ на гэтае пытаньне стане вядомы, калі ўлада адрэагуе на іншыя заявы апазыцыйных лідэраў, зьвязаныя з Кангрэсам. Нагадаю, кіраўнікі дэмакратычных партыяў папрасілі, каб удзельнікам Кангрэсу далі магчымасьць выступіць у эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня, каб улады адмянілі судовыя рашэньні, зьвязаныя зь перасьледам удзельнікаў раённых сходаў па вылучэньні дэлегатаў, каб вярнулі канфіскаваныя інфармацыйныя матэрыялы…
У аглядзе пошты 31 ліпеня мы распавядалі пра гісторыю Мікалая Бельскага зь вёскі Малая Беліца Сеньненскага раёну. У свой час спадар Бельскі, як чалавек, добра знаёмы з тэхнікай, вярнуў да жыцьця стары саўгасны збожжаўборачны камбайн, які ўжо некалькі гадоў ржавеў пад плотам. Працаваў на ім, малаціў людзям збажыну на прыватных участках. Але пасьля таго, як зламаў нагу, камбайн вырашыў прадаць. І тут выявілася, што ўлада ўжо ня лічыць гэты камбайн мэталаломам. Чалавек, якому яго прадаў Мікалай Бельскі, спалохаўся: начальнікі яму сказалі, што гэты камбайн на балянсе сельсавету. Гісторыя гэта, аказалася, мела працяг. У сваім новым лісьце Мікалай Бельскі піша:
“На трэці дзень пасьля таго, як мой расповед пра камбайн прагучаў па “Свабодзе”, да мяне ўпершыню прыехаў разам зь міліцыянтам даўні знаёмы інспэктар дзяржаўтаінспэкцыі. Ён пацікавіўся дакумэнтамі на самаробную тэхніку і спытаў, што я цяпер буду рабіць з камбайнам, які пасьля няўдалай спробы продажу зноў стаяў бяз справы на пастамэнце — упоравень з дахамі нашых хатаў. Я адказаў, хто хацеў бы працаваць, але не змагу: моцна баліць зламаная нага. Пасьля гэтага камбайн я ўсё ж прадаў — за 1 мільён беларускіх рублёў. У свой, праўда, раён. Няхай працуе. На тым пакуль усё ціха”.
Усё ж ва ўзаемадачыненьнях паміж вясковымі жыхарамі і мясцовымі начальнікамі адбываюцца істотныя зьмены. У савецкі час падобныя гісторыі заканчваліся, як правіла, зусім іншым фіналам: тэхніку ў майстра забіралі, вярталі ў калгас, а самога яго часам яшчэ і да адказнасьці прыцягвалі — нібыта за так званыя “непрацоўныя даходы”. А рэквізаваны трактар ці камбайн, адпрацаваўшы нейкі час, бяз дбайных рук, зноў ламаўся. І ўрэшце займаў сваё звыклае месца пад плотам. Думаю, спадар Бельскі, вам усё ж пашанцавала, што сярод мясцовых начальнікаў знайшліся людзі, якія справядліва разабраліся ў гэтай сытуацыі і зразумелі, што і для вас, і для іх больш выгадна, каб гэты камбайн працаваў (няхай і на прыватнага гаспадара, але ж гэта таксама зьніжае нагрузку на калгасную тэхніку). А адабралі б яго ад вас — і камбайн зноў ператварыўся б у кучу мэталалому.
Наш слухач Мікалай Волін зь Менску — удзельнік многіх апазыцыйных акцыяў, што адбываліся ў сярэдзіне 1990-х гадоў і на пачатку гэтага стагодзьдзя. У лісьце на “Свабоду” спадар Волін дыскутуе з журналісткай Ірынай Халіп, якая ў сваім нядаўнім артыкуле ў расейскай “Новой газете” выказала меркаваньне, што ўдзельнікі апазыцыйных пратэстаў ня выявілі дастатковай стойкасьці, калі выходзілі на плошчу ў 1996, 1999 і 2001 гадах. Мікалай Волін з гэтай нагоды піша:
“Ва ўсіх тых супрацьстаяньнях прычынай няўдачы была адсутнасьць лідэраў, якія ўзялі б на сябе адказнасьць, заклікалі народ да такога стойкага змаганьня і арганізавалі інфармаваньне людзей. Многія ж проста ня ведалі, калі і дзе зьбірацца. Я пераканаўся ў гэтым на уласным досьведзе. Цяперашнія выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі даюць шанец выбраць адважнага і разумнага лідэра, які здольны ўзяць на сябе такую адказнасьць. Але трэба ўлічыць памылкі мінулага. Паколькі магчымасьць апазыцыі ў справе інфармаваньня абмежаваныя, то неабходна паведамляць пра час і месца збору людзей загадзя і шматразова, за шмат тыдняў да гэтай падзеі. Выкарыстоўваць для гэтага трэба і незалежныя газэты, і ўлёткі, і незалежнае радыё, і расейскія тэлеканалы. Я ўпэўнены, што, насуперак меркаваньням Фядуты, Алексіевіч ды іншых крытыкаў апазыцыі, яе падтрымлівае большасьць нашага народу”.
Зьвесткі незалежных сацыёлягаў, спадар Волін, не пацьвярджаюць вашай перакананасьці: апазыцыя на сёньняшні дзень не карыстаецца падтрымкай большасьці насельніцтва. Але такой падтрымкі ня мае і дзейная ўлада, хоць афіцыйныя сацыёлягі і спрабуюць пераканаць грамадзтва ў адваротным. Падчас палітычных кампаніяў рэйтынгі палітыкаў імкліва мяняюцца — гэта датычыць і ўлады, і апазыцыі. І шалі ў любы момант могуць хіснуцца ці ў адзін, ці ў другі бок. Многае будзе залежаць ад таго, якая асоба будзе вылучаная Кангрэсам дэмакратычных сілаў у якасьці адзінага кандыдата ад апазыцыі, ці не паўторыць яна памылак сваіх папярэднікаў.
Што да своечасовага інфармаваньня пра час і месца апазыцыйных акцыяў — тут вы, спадар Волін, безумоўна, маеце рацыю. Але гэта праблема — саміх апазыцыйных арганізацыяў, якія наладжваюць такія акцыі. У сваіх папярэдніх лістах на гэтую тэму вы ня раз рабілі заўвагі на наш адрас. Але Радыё Свабода захоўвае незалежнасьць ад любых палітычных партыяў і рухаў, і ўстрымліваецца ад матэрыялаў, якія могуць быць вытлумачаныя як падбухторваньне ці падахвочваньне да гвалтоўных дзеяньняў.
На заканчэньне кароткі ліст ад Андрэя Паска зь Берасьця:
“Беларуская “Свабода” вельмі патрэбна нашаму грамадзтву як крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі. Бо калі ёсьць пазытыў, пра які дзяржаўныя мэдыі толькі і пішуць, то павінны гучаць і галасы крытыкі, пратэсту, асуджэньня. Гэтым і выпрабоўваецца пазітыў. На мой погляд, у гэтым і ёсьць вялікая гармонія Сусьвету. Працягвайце вашу працу. Пішу вам вельмі і вельмі рэдка, але слухаю па-ранейшаму, амаль штодня”.
Дзякуй вам за добрыя словы, Андрэй. Заўважу да сказанага вамі: Радыё Свабода ня ставіць за мэту ўраўнаважваць сабой дзяржаўныя беларускія мэдыі, альбо паведамляць толькі тое, пра што яны змаўчалі альбо не паведамілі з цэнзурных меркаваньняў. “Свабода” асьвятляе ўсе грамадзка значныя падзеі, незалежна ад таго, як іх ацэньваюць тыя ці іншыя палітычныя сілы.
На мінулым тыдні нам таксама даслалі лісты Васіль Малікаў зь Беразіна, Алесь Марціновіч з Баранавічаў, Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну, Галіна Колас, Ільля Копыл і Ўладзімер Папека зь Менску.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by