Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер Шчукін – летапісец Паўла Севярынца


Любоў Лунёва, Менск Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўнай прэсе

“Комсомольская правда” пад загалоўкам “Заплечнік школьніка павінен важыць у 10 разоў менш за школьніка” прапануе чытачам цікавую інфармацыю. У Беларусі няма адпаведных нормаў што да вагі школьнага заплечніка, але, згодна з агульнаэўрапейскімі стандартамі, дзіця не павінна падымаць рэчы, якія важаць больш за 10% яго уласнай вагі. Колькі насамрэч штодня за плячамі носіць школьнік? Чытайце пра гэта ў “Комсомольской правде”.

Днямі зьявілася інфармацыя аб тым, што ўрад Беларусі мае намер манапалізаваць імпарт аўтамабіляў. У неафіцыйных размовах дылеры пацьвярджаюць, што такі намер сапраўды быў. Але дзяржава ад яго ўжо адмовілася, бо ў асяродзьдзі сусьветных вытворцаў аўтамабіляў не прынята працаваць з дзяржаўнымі кампаніямі-дылерамі. Ці пацягне гэта рост коштаў на аўтамабілі і што такое свабодныя мытныя сховішчы? І пра гэта піша "Комсомольская правда”.

“Народная воля” паведамляе аб тым, што Валеры Шчукін узяў на сябе функцыі летапісца пры Паўлу Севярынцу, які адбывае тэрмін пакараньня на “хіміі” у вёсцы Малае Сітна за арганізацыю вулічнай дэманстрацыі 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму. Назва артыкулу “Першыя вынікі “барвенавыхаваньня””. У ім апавядаецца, як кіраўніцтва спэцкамэндатуры зрэагавала на папярэднюю публікацыю пад назвай “Паўлу Севярынцу няма дзе маліцца”.

Пад рубрыкай “Зь месца падзеі” надрукаваны артыкул Пятра Васілеўскага “Народ Слова і вяшчун Ягоны” аб прэзэнтацыі ў Вушачах новай кнігі Рыгора Барадуліна “Ксты”. Журналіст называе гэтую падзею альтэрнатыўным, сапраўдным сьвяткаваньнем Дня беларускага пісьменства.

“Народная Воля” у рубрыцы “Спадчына” прапануе артыкул Юрася Мікульскага аб пэрспэктывах адраджэньня страчанай архітэктурнай спадчыны Воршы.

“Праект веку альбо міна пад Эўропу?” пытаецца Сяргей Іваноў з нагоды маючага адбыцца будаўніцтва газаправода з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Ён прыходзіць да высновы, што праект, безумоўна, мае палітычны аспэкт. Ён можа пасварыць старых і новых сяброў Эўразьвязу.

Хуліган разьбіў каталіцкія сьвятыні на вачах вернікаў менскага касьцёла Найсьвяцейшай Марыі Панны. Чытайце пра гэта ў артыкуле Вольгі Грынявіцкай. “Цікава, чаму мэтай сваёй багаборчацкай дзейнасьці ён абраў менавіта каталіцкі храм?” – ставіць пытаньне аўтарка. Гэтыя разважаньні на старонках сьвежага нумару “Народнай волі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG