ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш узяў на сябе адказнасьць за няздольнасьць ураду хутка й эфэктыўна справіцца з наступствамі ўрагану “Катрына”. На прэс-канфэрэнцыі ў Белым Доме Буш адзначыў, што гэта прымушае задумацца пра здольнасьць ураду адэкватна рэагаваць на патэнцыйныя тэрарыстычныя напады. Колькасьць ахвяраў “Катрыны” сягнула за паўтысячы. Дзясяткі тысячаў людзей засталіся бяздомнымі.