Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Юшчанка тэлефанаваў у Менск?


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ўвечары на ініцыятыву прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі адбылася ягоная размова з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведаміла прэсавая служба беларускага кіраўніка, размова прайшла “у духу добрасуседзкіх адносінаў, якія склаліся”.

“Віктар Юшчанка паінфрамаваў спадара Лукашэнку наконт сытуацыі ва Ўкраіне, паведаміў прычыны адстаўкі ўраду і шэрагу вышэйшых службовых асобаў, а таксама папрасіў прабачэньня за тое, што не адбылася сустрэча прэм’ераў Беларусі і Ўкраіны, якая раней была заплянаваная”, – зазначае прэсавая служба беларускага кіраўніка.

Акрамя таго паведамляецца, што Віктар Юшчанка пацьвердзіў гатовасьць украінскага боку накіраваць старшыню свайго ўраду ў Беларусь для працягу дыялёгу наконт пашырэньня двухбаковага супрацоўніцтва. Раней Алясандар Лукашэнка публічна падтрымаў дзеяньні Віктара Юшчанкі, накіраваныя на адстаўку ўраду Юліі Цімашэнкі.

Кіеўскі палітоляг Аляксандар Дзергачоў гэтак пакамэнтаваў "Свабодзе" пазыцыю украінскага лідэра адносна Беларусі:

(Дзергачоў: ) “Тут ёсьць элемэнт манэўру. Юшчанка зараз мае меней магчымасьцяў быць актыўным на ўсіх кірунках, на ўсіх франтах. Ёсьць прыкметы і таго, што ва ўнутранай палітыцы ён будзе згортваць барацьбу з прадстаўнікамі старога рэжыму. Там, дзе ёсьць магчымасьць пайсьці на кампраміс, ён зробіць гэта, зразумела, што пераважна на ўласных умовах, бо ён застаецца ва ўладзе. Але браць на сябе нейкія дадатковыя заданьні, а адным з такіх заданьняў зьяўляецца ў прыватнасьці і беларускае пытаньне, яму цяпер вельмі не да часу. І тут ён будзе дзейнічаць больш стрымана, больш прагматычна, бо каб штосьці зьмяніць дзякуючы ўласнай актыўнасьці – яму наўрад ці на гэта можна спадзявацца. Я маю на ўвазе спрыяньне пераменам у Беларусі – гэта такая больш абстрактная ідэя, тады як ужо цяпер трэба вырашаць вельмі практычныя пытаньні і рэалізоўваць магчымасьці супрацоўніцтва там, дзе яны ёсьць.”

Кіеўскі палітоляг Аляксандар Дзергачоў паведаміў, што Віктар Юшчанка ніяк не адрэагаваў на падтрымку з боку А. Лукашэнкі, і гэтым самім фактычна паставіўся да гэтага як да рытуальнага кроку, а не як да прынцыповых заяваў, якія маглі б сьведчыць пра падабенства двух лідэраў.

Гл. таксама • Юшчанка затэлефанаваў Лукашэнку, запрапанаваў свае паслугі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG