Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск асуджае тэндэр Эўракамісіі на вяшчаньне для Беларусі


RFE/RL Беларускае Міністэрства замежных справаў лічыць умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі рашэньне Эўракамісіі аб правядзеньні тэндэру для арганізацыі радыёвяшчаньня на Беларусь.

Прэсавы сакратар міністэрства Руслан Есін заявіў, што "ва ўмовах, калі ў Эўропе адчуваецца недахоп рэсурсаў для ўласных праграмаў, абвяшчэньне тэндэраў для рэалізацыі палітычна ангажаваных праектаў, тым больш напярэдадні важных палітычных падзеяў, зьяўляецца наўпроставым умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы".

Прэсавы сакратар МЗС мяркуе, што беларускія журналісты, якія маюць высокую кваліфікацыю і досьвед працы ў краіне, могуць "лепш інфармаваць грамадзтва аб унутрыпалітычнай і зьнешнепалітычнай сытуацыі на беларускай, расейскай і іншых мовах".

Гл. таксама • Новае замежнае радыё для Беларусі загаворыць па-беларуску і па-расейску • "Русыфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу" • Як у Беларусі камэнтуюць пляны Эўракамісіі наконт вяшчаньня на Беларусь? • Эўрапарлямэнтары прапануюць кіраўніцтву Эўразьвязу сваё бачаньне вяшчаньня на Беларусь • Што думаюць пра новую замежную радыёстанцыю вядомыя ў Беларусі людзі? • Э.Шродтэр камэнтуе пляны Эўракамісіі па радыёвяшчаньні на Беларусь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG