Вось як пра гэта згадвае генэрал Мечыслаў Грыб:
(Грыб: ) “Я, перадусім, добра ведаю, што Фідэль Кастра быў у Беларусі ў часы Пятра Машэрава. Незадоўга да гэтага прыезду на Маскоўскай шашы пабудавалі Курган славы. І Кастра паехаў туды разам з Машэравым. Яны падняліся разам па лесьвіцы на самы верх. А адтуль камандас Кастра пайшоў напрамкі ўніз. І Машэраў пабег за ім падскокам, ня мог госьця адпусьціць, бо баяўся, каб ён не зваліўся”.
А вось наведваньне Беларусі малодшым братам кубінскага правадыра — Раулем Кастра скончылася куды больш трагічна. Распавядаюць, што тады Рауль — другая асоба ў кіраўніцтве Кубы — пасьля паляваньня ў Белавескай пушчы сеў на самалёт і паляцеў у Варшаву, а адтуль на радзіму. А вось другая машына, у якой знаходзіліся тагачасны старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Фёдар Сурганаў і камандуючы авіяцыяй Беларускай вайсковай акругі генэрал Леанід Бяда, узяла курс зь Берасьця на Менск.
Пра тое, што адбылося ў той дзень, 26 сьнежня 1976 году, распавядае старшыня клюбу “Спадчына” Анатоль Белы:
(Белы: ) “Быў страшэнны галалёд. Наперадзе ішоў аўтобус з турыстамі зь Львоўшчыны. Ну, ня столькі з турыстамі, колькі зь людзьмі, якія ведалі, што ў нас, у Беларусі, можна набыць больш тавараў і больш танна. І гэты аўтобус захацеў перагнаць трактар, які ішоў наперадзе. І яго разьвярнула і паставіла ўпоперак дарогі. Ну, а Сурганаў ды іншыя імчаліся зь вялікай хуткасьцю на легкавой машыне. І яны ўрэзаліся ў гэты аўтобус”.
Вядомы беларускі літаратар і гісторык Сямён Букчын лічыць, што першае параўнаньне, якое адразу прыходзіць у галаву, маўляў, хочуць сустрэцца два дыктатары — не адпавядае гістарычнай праўдзе:
(Букчын: ) “Я б нават іх праз коску ня ставіў. Таму што Кастра — гэта ж зьява была! Бо тады ж сацыялістычныя ідэі луналі. Бачылі б, як яго сустракалі, якая была ўзрушанасьць, усхваляванасьць. І ставіць побач зь ім Лукашэнку, калі мы ведаем, як усё адбывалася ў Беларусі? А Лукашэнку ж, вядома, трэба, каб нехта прыехаў. Чаму не запрасіць? А раптам, нешта... Так што гэтыя фігуры непараўнальныя. Ставіць іх праз коску — гэта такі чыста мэханічны і няправільны падыход”.