Пагадненьне, якое ў канцы мінулага тыдня падпісалі расейскі “Газпром” і нямецкія кампаніі “BASF” і “E.ON”, прадугледжвае, што па новым газаправодзе будзе за год перапампоўвацца каля 27,5 мільярдаў кубамэтраў газу. Паступова прапускную здольнасьць газаправоду павялічаць да 55 мільярдаў кубамэтраў. Труба пройдзе па дне Балтыйскага мора і зьвяжа наўпрост Расею й Нямеччыну. Працаваць газаправод пачне ўжо ў 2010 годзе.
Польшча, а таксама краіны Балтыі ўжо выказалі сваю рэакцыю на падпісаньне гэтага пагадненьня — гэтыя дзяржавы цяпер страчваюць прыбыткі ад транзыту. Што такая падзея прынясе Беларусі? Ці не адмовіцца Расея ад будаўніцтва газаправода “Ямал — Эўропа-2”?
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец ня думае, што для нашай краіны гэта прынясе непрыемнасьці. Пра правал праекту “Ямал — Эўропа-2” казаць рана, цьвердзіць ён.
(Таўпянец: ) “У Расеі плянаў шмат, ня толькі будаўніцтва газаправоду па дне Балтыйскага мора. Мы ўсё адно, пры любых абставінах уздымаем гэтае пытаньне й будзем займацца гэтым пытаньнем”.
Нагадаем таксама, што пытаньне пра будаўніцтва другой ніткі “Ямалу” зусім нядаўна абмяркоўвалі Ўладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў рэзыдэнцыі расейскага лідэра Завідава.
На прадпрыемстве “Белтрансгаз” расейска-нямецкае пагадненьне ніяк не камэнтуюць.
Аглядальніца штотыднёвіка “Белорусский рынок” Тацяна Манёнак мяркуе, што насамрэч дамоўленасьці Пуціна і Лукашэнкі можна лічыць праваленымі.
(Манёнак: ) “Газпром” ужо безумоўна ня будзе будаваць другой ніткі газаправоду “Ямал — Эўропа” праз тэрыторыю Беларусі, бо інвэстыцыйныя магчымасьці ў “Газпрому” абмежаваныя даволі. І з другога боку, канечне ж, “Газпром” будзе імкнуцца да таго, каб найперш акупіць гэтыя інвэстыцыйныя ўкладаньні”.
Малаверагодна, што “Газпром” будзе ажыцьцяўляць новыя праекты ў Беларусі хаця б таму, якія аб’ёмы паліва будуць пампаваць па балтыйскім газаправодзе, кажа спадарыня Манёнак. Раней гаварылі пра 20 мільярдаў кубамэтраў штогод, цяпер плянуюць пампаваць ужо 55 мільярдаў. Для параўнаньня — на гэты год аб’ём транзыту расейскага газу празь Беларусь складае каля 35 мільярдаў кубамэтраў газу, 21 мільярд ідзе празь “Ямал — Эўропа”.
Другая нітка “Ямалу” дала б магчымасьць яшчэ больш зарабляць на транзыце й гэтымі прыбыткамі пакрываць амаль траціну выдаткаў на закуп расейскага газу. Цяпер, лічыць Тацяна Манёнак, гэтая магчымасьць страчаная, хоць увогуле транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі ня зьнізіцца.
***
Варта нагадаць пра сытуацыю 2004 году, калі ў выніку спрэчак наконт цаны за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь 18 лютага была наагул перакрытая падача газу ў Беларусь, у тым ліку і транзытнага. Гэтая мера “Газпрому” выклікала моцную занепакоенасьць і нават незадавальненьне краінаў, якія атрымлівалі расейскі газ праз Беларусь. Асабліва рэзкай была рэакцыя Польшчы.
Некаторыя беларускія экспэрты адзначаюць, што нягледзячы на жорсткія канфлікты вакол Саюзу палякаў у Беларусі, у сытуацыі з балтыйскім газаправодам, які наўпрост злучыць Расею і Нямеччыну, інтарэсы Варшавы і Менску супадаюць. Ані Беларусь, ані Польшча не зацікаўленыя ў тым, каб Расея мела альтэрнатыўныя шляхі транзыту свайго газу – гэта адаб''ецца на даходах Беларусі й Польшчы ад транзыту, акрамя таго Масква будзе мець дадатковы рычаг кантролю: у нейкай крытычнай сытуацыі можа перакрыць падачу газа ў Беларусь ці Польшчу, ня ставячы пад удар свае абавязацельствы перад спажыўцамі ў Заходняй Эўропе.