Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як працуюць на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі? (анонс)


Ганна Соусь, Менск Супрацоўнікаў прадпрыемстваў Першамайскага раёну Менску далучаюць да бясплатнай працы на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі.

Адпаведныя лісты з адміністрацыі Першамайскага раёну атрымалі прадпрыемствы і фірмы, зарэгістраваныя ў гэтым раёне. Напярэдадні сьвята гораду людзі былі занятыя на некваліфікаванай працы – жанчыны мылі шкло і падлогі, а мужчыны выносілі сьмецьце.

Вось што сказаў інтэрвію Радыё Свабода супрацоўнік аднаго з сумесных прадпрыемстваў, зарэгістраваных у Першамайскім раёне, спадар Валеры, высокакваліфікаваны спэцыяліст з вышэйшай адукацыяй, які на працягу дня выносіў сьмецьце на будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі: “Гэткая практыка нагадвае савецкія часы, калі супрацоўнікі Акадэміі навук у гэтак званым дабраахвона-прымусовым парадку езьдзілі ў калгасы зьбіраць бульбу”. (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG