Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За віншаваньне з Днём вайсковай славы -- па 4 мільёны штрафу (анонс)


Браніслава Станкевіч, Віцебск Амаль па 4 мільёны штрафу атрымалі віцебскія апазыцыянэры за віншаваньне з Днём беларускай вайсковай славы.

8-га верасьня актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян, а таксама рэдактар газэты "Выбар" Барыс Хамайда і прадпрымальнік Сяргей Міркушоў выйшлі аб 11-й раніцы на вуліцу Леніна зь бел-чырвона-белым сьцягам ды вялікімі каляровымі плякатамі.

На плякатах былі словы “Сёньня Дзень беларускай вайсковай славы”, “8-га верасьня 1514 году 30 тысяч беларускіх ваяроў пад Воршай разьбілі ўшчэнт 80-тысячнае маскоўскае войска. Слава беларускім героям!” і “Вось так трэба бараніць сваю незалежнасьць і волю Радзімы!”

Віншавальная акцыя была прызнана судом за несанкцыянаваны пікет, і усім ўдзельнікам прысуджаныя грашовыя штрафы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG