Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж. Буш у Новым Арлеане ўшанаваў памяць загіблых 11 верасьня 2001 г.


ВАШЫНГТОН. Учора ў ЗША адбыліся жалобныя цырымоніі з нагоды 4-й гадавіны тэрактаў 11 верасьня 2001 году. На месцы хмарачосаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру сваякі ахвяраў нападу прачыталі іхныя імёны, іх амаль 3 тысячы чалавек. У 8 гадзінаў 46 хвілінаў, калі першы самалёт урэзаўся ў вежу гандлёвага цэнтру, ударылі званы. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ўчора прыбыў у Новы Арлеан, дзе разам з сіламі, якія праводзяць ратавальныя працы і ліквідуюць наступствы ўрагану “Катрына” --яшчэ адной трагедыі Амэрыкі – ушанаваў памяць загіблых 11 верасьня 2001 году ад тэрарыстаў і сёлетніх ахвяраў прыроднай стыхіі.
XS
SM
MD
LG