Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пакінуў Газу


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраільскі ўрад ухваліў рашэньне закончыць 38-гадовую акупацыю Сэктару Газа. Вывад войскаў пачаўся сёньня і скончыцца ў панядзелак. Сымбалічная цырымонія перадачы Газы была адмененая з-за байкоту з боку палестынцаў. Палестынскі бок лічыць акупацыю незавершанай, пакуль Ізраіль захоўвае кантроль над памежным пераходам да Сэктару Газа, над доступам да Міжземнага мора і над паветранай прасторай. Ізраіль, у сваю чаргу, заяўляе, што зьняў бы гэты кантроль, калі б палестынскія ўлады апанавалі ваеўнікоў-тэрарыстаў. Эгіпецкія войскі ўжо займаюць пазыцыі ля свае мяжы, каб перадухіліць гандаль зброяй з Палестыны. Палестынцы таксама абураныя тым, што ізраільскі ўрад адмовіўся разбурыць сынагогі ў пакінутых габрэйскіх паселішчах.
XS
SM
MD
LG