Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану “Катрына”


НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. У Новым Арлеане працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану “Катрына”. Высяленьне жыхароў пацярпелых раёнаў завяршаецца. Вядзецца пошук і пахаваньне целаў загіблых, а таксама працы ў дэзінфэкцыі. Колькасьць ахвяраў стыхіі ў штатах Луізіяна, Місісіпі і Алабама пакуль складае каля 300 чалавек. Яна, відавочна, узрастае, але, хутчэй за ўсё, будзе меншай, чым меркавалася раней, калі казалі пра тысячы загіблых. Прадстаўнікі амэрыканскай вайскова-інжынэрнай службы паведамілі сёньня, што адкачка вады з затопленага Новага Арлеану завяршыцца, верагодна, да канца верасьня.
XS
SM
MD
LG