Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка: “Мяне звольніў не прэзыдэнт, а ягонае атачэньне”


КІЕЎ. Былы прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка абвінаваціла ў сваёй адстаўцы атачэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі. У тэлезвароце Цімашэнка сказала, што яе звольніў “не прэзыдэнт, а ягонае атачэньне”. Раней сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка зьвярнуўся да кіраўнікоў усіх парлямэнцкіх фракцыяў падтрымаць выканаўцу абавязкаў прэм’ер-міністра Юрыя Еханурава ў ягоных дзеяньнях па фармаваньню складу новага ўраду. На сустрэчы за зачыненымі дзяьвярыма Юшчанка сказаў ім, што не хацеў бы, каб узьнікалі канфлікты ці непаразуменьні ў часе фармаваньня кабінэту. Чакаецца, што менавіта Еханурава прэзыдэнт прапануе парлямэнту зацьвердзіць прэм’ер-міністрам.
XS
SM
MD
LG