У адрозьненьне ад прамовы Ўладзімера Канаплёва, выступ Генадзя Навіцкага быў больш дыпляматычны. Ён не абвінавачваў у сваім выступе “асобныя краіны” ў эксплёатацыі тэмы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Не прагучала таксама з вуснаў Навіцкага і абвінавачваньняў у адрас Эўрапейскага Зьвязу. Наадварот, спадар Навіцкі падзякаваў краінам, якія дапамагаюць Беларусі ўмацоўваць дзяржаўныя межы ў мэтах стрыманьня кантрабанды й краінам, якія памагаюць у пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Акцэнт прамова наагул быў засяроджаны на пазытыўных аспэктах супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю і заклікала да пашырэньня міжпарлямэнцкіх кантактаў зь Беларусьсю.
Генадзь Навіцкі ў сваёй прамове таксама адзначыў, што настаў час выпрацоўкі новай міжнароднай стратэгіі, якая б стала адказам на пагрозу страты незалежнасьці й цэласнасьці краінаў. Што дакладна меў на ўвазе беларускі старшыня Савету Рэспублікі пад стратай незалежнасьці так і засталося не высьветленым, паколькі гэтая заява ня мела сэнсавага працягу і тлумачэньня.
Гл. таксама Чатыры хвіліны Ўладзімера Канаплёва ў Нью-Ёрку Беларуская дэлегацыя ў Нью-Ёрку – два ахоўнікі, ніводнага перакладчыка