Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка "Свабоды" Любоў Лунёва – ляўрэатка Прэміі імя Завадзкага


Ул. інф. Цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў адбудзецца 16-га верасьня ў Менску ў рамках мерапрыемстваў, якія БАЖ праводзіць у Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў.

Сёньня першы канал расейскага тэлебачаньня ОРТ афіцыйна абвясьціў імёны ляўрэатаў "Прэміі імя Зьмітра Завадзкага" за 2005 год. У гэтым годзе прэмія будзе ўручаная журналістцы "Радыё Свабода" Любові Лунёвай, карэспандэнтцы РЕН-ТВ у Менску Алене Слаў, апэратару Ўладзімеру Косьціну, рэдактару газэты "Glos z-nad Niemna" Анджэю Пісальніку і журналісту "Белорусской деловой газеты" Сяргею Сацуку.

Гэтая акцыя праходзіць пяты раз, прэмія была заснаваная журналістамі ОРТ, якія працавалі і сябравалі разам з выкрадзеным у Беларусі телеапэратарам Завадзкім. Адбор і зацьверджаньне ляўрэатаў адбываецца разам зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
XS
SM
MD
LG