(Рублеўская: ) “Я чытаю заўсёды шмат, як вымагае мая прафэсія. Вельмі яркія ўражаньні – дзьве перакладныя кніжкі: Ганны Андранікавай “Гук сонечнага гадзіньніка”... Вельмі мяне ўразіла і незвычайным перакладам, і зьместам, і тым, што маладая аўтарка, якая сёньня актуальная ў суседняй краіне, зрабілася нам даступнай..."
(Дубавец: ) “Гэта пераклад з чэскай. Сапраўды, перакладаюць найчасьцей прызнаных карыфэяў, а ня тых, хто ў сябе дома яшчэ ня стаў клясыкам. А другая кніга...”
(Рублеўская: ) “Генрык Жавускі, “Успаміны Сапліцы”. Гэта кніга, якая толькі цяпер да нас прыходзіць, хоць зьяўляецца часткай нашай жа гісторыі”.
(Дубавец: ) “Жавускі перакладзены з польскай. І гэта, між іншым, цэлая зьява апошняга часу, калі польскамоўная, а па-сутнасьці беларуская літаратура – нашых аўтараў і пра нас, але напісаная па-польску – вяртаецца да беларускае мовы”.
Пра навінкі беларускай літаратуры – у апошнім выпуску перадачы "Вострая Брама".