КАІР. У Эгіпце выбарчая камісія адхіліла пазоў аднаго з кандыдатаў правесьці паўторныя выбары прэзыдэнта. Лідэр апазыцыйнай партыі “Аль-Гад” Айман Нур зьвярнуўся з патрабаваньнем прызнаць выбары несапраўднымі, бо было шмат парушэньняў у часе галасаваньня ў аўторак. На пасаду прэзыдэнта Эгіпту прэтэндавалі дзесяць кандыдатаў. Чакаецца, што перамогу атрымае цяперашні кіраўнік дзяржавы Хосьні Мубарак, які знаходзіцца ва ўладзе амаль чвэрць стагодзьдзя. Афіцыйныя вынікі стануць вядомымі не раней суботы.