Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэйні наведаў штат Місісіпі


НОВЫ АРЛЕАН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні наведаў у чацьвер пацярпелыя ад урагану раёны штату Місісіпі. У Новым Арлеане паліцыянты і нацыянальныя гвардзейцы пачалі прачэсваньне жылых кварталаў затопленага гораду, адкуль будуць прымусова выселеныя ўсе жыхары. Вада ў горадзе ўяўляе сабой таксычную сумесь зь хімікатаў, бэнзіну і прадуктаў распаду. Існуе рэальная небясьпека эпідэміі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зьбіраецца прасіць кангрэс выдаткаваць на ліквідацыю наступстваў катастрафічнага ўрагану “Катрына болей як 50 мільярдаў даляраў. Шэраг дзяржаваў сьвету, прыкладам, Расея, пачалі аказаньне дапамогі ЗША. НАТО рыхтуе плян дастаўкі гуманітарнай дапамогі з Эўропы.
XS
SM
MD
LG