ГАЗА. У Сэктары Газа ля памежнага пераходу Рафаг ізраільскія вайскоўцы застрэлілі 18-гадовага палестынца. Вайскоўцы, якія ахоўвалі выселенае паселішча Атсмона, сьцьвярджаюць, што група палестынцаў пагражала іхнай бясьпецы. Гэта другі палестынскі юнак, застрэлены за апошнія двое сутак. Ізраільскія войскі працягваюць ахоўваць пакінутыя паселішчы ў сэктары Газа. Яны пакінуць яго ў сярэдзіне гэтага месяцы.