ТАШКЕНТ. Расейская энэргетычны канцэрн “Лукойл” сёньня заявіў пра стварэньне міжнароднага кансорцыюма, які будзе разьвіваць інфрастуктуру для здабычы газу ва ўзбэцкай частцы Аральскага мора. Гэты кансорцыюм складаецца з узбэцкай, кітайскай, малайзійскай, паўднёвакарэйскай і расейскай кампаніяў, якія будуць мець у ім роўную долю. Не паведамляецца пра кошт праекту і колькасьць газу, які залягае ў Аральскім моры.