Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА не плянуе пашырацца да 2008 г.


БРУСЭЛЬ. Курт Волкер, прадстаўнік ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі, сьцьвердзіў, што НАТА наўрад ці будзе запрашаць новыя краіны ў Паўночнаатлянтычны альянс да 2008 г. Сустрэчы НАТА на вышэйшым узроўні, што плянуюцца ў 2006-м ды ў 2008 г., будуць прысьвечная ўмацаваньню блёка, а не ягонаму пашырэньню. Гэтая заява Валкера можа расчараваць Харватыю, Албанію й Македонію, якія спадзяваліся далучыцца да вайсковага блёку ўжо ў 2006 г. Волкер ня выключыў, што Ўкраіна можа далучыцца да НАТА разам з гэтымі балканскімі краінамі.
XS
SM
MD
LG