БЭРЛІН. Расейскі канцэрн “Газпром” і нямецкія фіомы “EОМ” ды BASF падпісалі дамову аб будаўніцтве газаправоду Расея-Нямеччына, які будзе праходзіць па дне Балтыйскага мора ў абыход Польшчы. Кантракт будзе каштаваць 50 млрд. даляраў. На цырымоніі падпісаньня прысутнічалі канцлер Герхард Шродэр і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Трубаправод будзе пабудаваны да 2010 г., ён будзе мець даўжыню 1200 км ад Выбаргу да Грайфсвальду. Расея аплаціць 51% кантракту, 49% -- нямецкія канцэрны. ІТАР-ТАСС паведамляе, што Пуцін сустрэнецца таксама з Ангелай Мэркель, суперніцай Шродэра на фэдэральных выбарах у гэтым месяцы. Пазьней Пуцін адведае Грэцыю ў рамках свайго 2-дзённага эўрапейскага візыту.