Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дасьць Аўганістану мільярд эўра


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз паабяцаў выдзяліць істотную дапамогу Аўганістану ў найбліжэйшыя гады. Прадстаўніца ЭЗ ў справах зьнешніх стасункаў Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што ЭЗ і Аўганістан павінныя падпісаць новае пагадненьне, каб і Аўганістан узяў новыя абавязкі па ўдзелу ва ўласным разьвіцьці. Уся дапамога Аўганістану ад аб’яднанага бюджэту ЭЗ і ўкладаў дзяржаваў ацэньваецца ў 1 млрд эўра.
XS
SM
MD
LG