Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня КДБ Беларусі ўладкаваўся ў Маскве


Уладзімер Глод, Менск Леанід Ерын цяпер працуе памочнікам Уладзімера Якуніна — кіраўніка Расейскай чыгункі. Гэтую інфармацыю пацьвярджаюць у кіраўніцтве галоўнай чыгуначнай установы Расеі.

Цікава, што спадара Якуніна некаторыя маскоўскія палітолягі разглядаюць як магчымага пераемніка Ўладзімера Пуціна на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году.

Афіцыйна Леанід Ерын спыніў працу на пасадзе старшыні КДБ Беларусі 18 лістапада 2004 году. А яшчэ 20 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка адмысловым распараджэньнем накіраваў яго ў бестэрміновы адпачынак.

Аналітыкі зьвязваюць рашэньне з тым, што 18 кастрычніка пасьля аб’яўленьня вынікаў рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў Леанід Ерын спачатку выйшаў да прадстаўнікоў апазыцыі, якія падышлі да КДБ, а затым запрасіў некалькіх прадстаўнікоў апазыцыі на размову ў будынак КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG