Цягам апошніх 10-ці гадоў усе спробы адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы аўтаматычна пераходзяць у разрад несанкцыянаваных мерапрыемстваў, удзельнікаў якіх міліцыянты затрымліваюць, а суды караюць. І ўсё ж штогод знаходзяцца людзі, якія памятаюць пра Аршанскую перамогу беларусаў насуперак усяму .
Афіцыйна дзень Аршанскай бітвы ў сампй Воршы не адзначаўся ніколі. Скажу болей: летась, калі да “круглых” , 490-х угодкаў бітвы на Крапівенскім полі мастакі з аршанскае суполкі “Рэнесанс” былі хацелі зладзіць выставу ў Гарадзкім цэнтры культуры, у тым ліку паказаць аршанцам скульптурны праект помніка Канстанціну Астрожскаму, улады забаранілі імпрэзу.
Прычынаю сталася нібыта неабходнасьць тэрміновага рамонту ў цэнтры культуры, хаця ў аршанскім мастакоўскім асяродку гавораць пра тое, што сапраўдныя падставы выклалі старшыні суполкі “Рэнэсанс” Анатолю Жураўлёву ў гарадзкім аддзеле КДБ, куды яго выклікалі на “тлумачальную” гутарку.
Дарэчы, тады ж была забароненая і выстава мастакоў менскае суполкі “Пагоня”. Але ж у Воршы, дзе нарадзіўся славуты пісьменьнік Уладзімер Караткевіч, здавалася б, абавязкова мусяць захоўвацца нейкія гістарычныя згадкі пра такія значныя падзеі, як Аршанская бітва.
Ёсьць у Воршы мясцовыя краязнаўцы, але пра Аршанскую бітву яны гавораць ды пішуць па- рознаму. Да прыкладу, мясцовыя ўкладальнікі падручніка “Мой родны край – Аршаншчына” пакінулі школьнікам для вывучэньня гэтага гістарычнага факту ўсяго 2 абзацы. Прычым войска на чале з Канстанцінам Астроскім тут названа “літоўскім” без аніякіх тлумачэньняў пра тое, што ў тагачасным Вялікім Княстве Літоўскім жылі этнічныя беларусы, якія й ваявалі супраць расейцаў разам з палякамі.
Бадай, больш за ўсіх іншых краязнаўцаў пра Аршанскую бітву ведае Юрый Копцік, які нават зладзіў для мяне адмысловую экскурсію па Крапівенскім полі.
(Копцік:)”Бітва была прыблізна за 12 км ад Воршы, на правым бразе рэчкі Крапіўна. Я схадзіў гэтае Крапівенскае поле, што называецца, ўздоўж і ўпоперак, ці ня кожны мэтар перамацаў! Удалося знайсьці некалькі старажылаў навакольных вёсак – Гацькаўшчына, Крапіўна, Савішчана, Брылі – якія згадвалі нейкія цьмяныя паданьні пра тое, што даўней, калі тут толькі разворвалі палі, знаходзілі шмат костак загіблых людзей. Тут жа была знойдзеная і дзіда, якая доўгі час захоўвалася ў музэі Крапівенскай школы. Яе знайшоў мясцовы жыхар, калі таксама араў поле, але на той час ён ўжо, на жаль, памёр, і я ўжо ня змог даведацца пра дакладнае месца знаходкі.”
Дарэчы, месца, дзе цяпер ляжыць наканечнік тае дзіды, датаванай экспэртамі 15-16 стагодзьдзямі, спадару Копціку вядомае дакладна: гэта запасьнік аршанскага музэя гісторыі ды культуры. У экспазыцыю гэты экспанат чамусьці ня ўключаны.
Але нельга сказаць, што сёньняшні дзень у Воршы нічым адзначаны ня будзе. Бо штогод 8 верасьня на Крапівенскае поле прыяжджаюць людзі, каб ушанаваць тут памяць палеглых продкаў. У мінулыя гады тут пабывалі прадстаўнікі ці ня ўсіх наяўных палітычных партыяў. А фактычна сьвяткаваньне ўгодкаў Аршанскае бітвы на Крапівенскім полі ўжо распачалося 3-га верасьня, калі тут праходзіў чарговы бардаўскі фэст. І ўпершыню за усю 15-гадовую гісторыю фэсту гэтую падзею прыехала здымаць польская тэлевізія. Як распавёў Мікола Ваўранюк зь Беластоку, асабліва цяпер, калі стасункі паміж краінамі ўскладніліся падзеямі вакол Саюзу палякаў Беларусі, польскім гледачам неабходна ведаць праўду пра афіцыйны і неафіцыйны пагляды беларусаў на палітыку ды гісторыю.
(Ваўранюк:) “ Пра гэты фэст я чуў і раней, што тут сьвяткаваньне ўгодкаў Аршанскае бітвы праходзіць штогод. Мяне гэта цікавіла асабіста, а цяпер зьявіўся шанец прыехаць сюды з камэрай, каб растлумачыць палякам, на якой спадчыне, на якіх каштоўнасьцях будуюць сваю нацыянальную самасьвядомасьць беларусы , расказваць пра Беларусь больш поўна ды грунтоўна -- калі ў нас і надалей будуць магчымасьці тут працаваць, калі нам працягнуць дазволы і візы, бо ўпэўненасьці ў гэтым няма”.
Мяркуецца, што рэпартаж пра сьвяткаваньне ўгодкаў Аршанскае бітвы зьявіцца на 1-м канале польскага тэлебачаньня якраз гэтымі днямі.