Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры Эўразьвязу абмяркуюць сёньня пытаньне барацьбы з тэрарызмам


НЮКЭСТЛ: Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў Эўразьвязу пачынаюць сёньня двухдзённыя перамовы прысьвечаныя барацьбе з тэрарызмам. Раней, міністр унутраных справаў Вялікай Брытаніі Чарльз Кларк заклікаў лідэраў Эўразьвязу разгледзець пытаньне балансу паміж правамі чалавека і бясьпекай ў сьвятле глабальнай пагрозы з боку тэрарызму. Пасьля тэрактаў 7 ліпеня ў Лёндане ўрад Тоні Блэра прадпрыняў надзвычайныя крокі супраць ісламскага фундамэнталізму. Сярод прапанаванаых урадам Вялікай Брытаніі сродкаў- дэпартацыя так званых “ прапаведнікаў ненавісьці” нават у тыя краіны, дзе дэпартаваных могуць чакаць катаваньні. Ініцыятыва Лёндану выклікала пратэсты з боку праваабаронцаў.
XS
SM
MD
LG