Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы шукае людзей, якія "заняліся б беларускім пытаньнем"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі заявіў сёньня польскай радыёстанцыі “Радыё Зэт”, што ў Польшчы патрэбныя людзі, якія б “глыбока займаліся беларускімі пытаньнямі”.

(Квасьнесўкі: ) “Нам у беларускіх справах патрэбныя такія людзі, якія, так, як напрыклад я, доўга і цярпліва будавалі кантакты з украінскім бокам, якія можна было выкарыстаць у такім драматычным моманце, як “аранжавая рэвалюцыя”. Такіх людзей у нас, на жаль, няма. Я нягледзячы на крытыку, будаваў сувязі з украінцамі і, калі было трэба, паехаў у Кіеў на запрашэньне і Кучмы і Юшчанкі. Мы мусім мець людзей, якія здольныя будаваць масты і якія здольныя адыграць актыўную ролю”.

Аляксандар Квасьнесўкі дадаў, што калі віцэ-сьпікер Сэйму і кандыдат на пасаду прэзыдэнта Дональд Туск мае намер спэцыялізавацца ў беларускіх пытаньнях, дык ён “вітае гэта з радасьцю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG