На думку міжнародных праваабарончых арганізацыяў, дзеяньні ўрадаў асобных краінаў сьвету могуць "падарваць саміт", паколькі адным з пунктаў парадку дня гэтай сустрэчы зьяўляецца ўхвала пагадненьня аб стварэньні замест Камісіі ААН у правох чалавека Рады ў правох чалавека, якая будзе функцыянаваць увесь год.
Як адзначаецца ў звароце, сярод 15 краінаў, якія выступаюць супраць рэформы камісіі, – Беларусь, Вэнэсуэла, Віетнам, Куба, Бірма, Пакістан, Сырыя і Туркмэністан, менавіта тыя краіны, дзе фіксуецца найбольшая колькасьць парушэньняў правоў чалавека.
Апрача таго, праваабарончыя арганізацыі выказваюць занепакоенасьць што да намеру Ірану, Кубы, Расеі і ЗША заблякаваць падпісаньне на ўзроўні ААН пакету захадаў, якія прадугледжваюць адказнасьць урадаў па абароне грамадзянскай супольнасьці.