Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызвалілі выкрадзенага летась амэрыканца


БАГДАД. У Іраку ў сераду войскі кааліцыі вызвалілі амэрыканца Роя Халамса, выкрадзенага ў лістападзе летась. У заяве камандаваньня гаворыцца, што Халамс знаходзіўся на адной зь фермаў недалёка ад Багдаду. Інфармацыя пра ягонае месца знаходжаньня была атрыманая ад аднаго зь ірацкіх зьняволеных. 57-гадовы Рой Халамс працаваў на саудаўскую кампанію, якая забясьпечвала харчаваньнем амэрыканскія войскі ў Іраку. У горадзе Басры ў сераду пры выбуху бомбы на шляху амэрыканскай вайсковай аўтакалёны загінулі чатыры супрацоўнікі аховы. У Багдадзе паўстанцы застрэлілі двух ірацкіх урадавых чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG