Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты сваяк Ясіра Арафата


ГАЗА. У сэктары Газа забіты крэўны былога кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. Некалькі дзясяткаў узброеных людзей уварваліся ў дом 66-гадовага Мусы Арафата, расстралялі яго й выкралі ягонага сына. Адказнасьць за гэта ўзяла на сябе групоўка “Камітэт народнага супраціву”. Муса Арафат ачольваў палестынскія сілы бясьпекі, аднак быў звольнены, калі да ўлады прыйшоў цяперашні лідэр Аўтаноміі Махмуд Абас. Віцэ-прэзыдэнт Палестыны Набіль Шаат заявіў:

(Шаат:) "Прэзыдэнт Абас асудзіў гэтае жахлівае злачынства і загадаў, каб былі прынятыя ўсе меры супраць злачынцаў, а таксама меры бясьпекі, каб такое больш не паўтаралася”.
XS
SM
MD
LG