Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйн прызнаўся ў забойствах


БАГДАД. Садам Хусэйн прызнаўся, што аддаваў загады аб масавых забойствах курдаў. Пра гэта заявіў цяперашні прэзыдэнт Іраку Джалал Талябані:

(Талябані:) "Я сустрэўся са сьледчым, які дапытваў Садама. Я заклікаў яго працягваць сьледзтва, а ён паведаміў мне добрую навіну – што атрымаў важныя прызнаньні ў Садама Хусэйна, якія той падпісаў. Напрыклад, ён прызнаўся ў масакры курдаў аль-Анфаль. Ён сказаў: “Загад аддаў я”. Садама трэба асудзіць на сьмерць 20 разоў. Ёсьць сто прычынаў асудзіць яго на сьмерць”.
XS
SM
MD
LG