Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве непрызнаная беларускімі ўладамі лідэр Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Маркам Бэлькам, які заявіў, што Польшча ўсімі спосабамі, у тым ліку й фінансава, будзе дапамагаць кіраўніцтву СПБ на чале са спадарыняй Борыс.

Пасьля сустрэчы з Анжалікай Борыс, кіраўнік польскага ўраду заявіў, што тое, што робіць у Беларусі спадарыня Борыс вымагае адвагі, таму Польшча будзе ўсімі спосабамі дапамагаць ёй.

(Бэлька: ) “Мы будзем дапамагаць рознымі спосабамі, у тым ліку фінансава і юрыдычна. Мы таксама хочам, каб спадарыня Борыс адыграла асаблівую ролю ў дачыненьнях паміж Польшчай і Беларусьсю”.

Дзеля гэтага Марак Бэлька запрапанаваў спадарыні Борыс стаць ганаровым консулам Рэспублікі Польшча ў Беларусі, застаючыся адначасова кіраўніцай Саюзу палякаў. Але для гэтага, як падкрэсьліў прэм’ер, патрэбная згода беларускіх уладаў, таму сытуацыя “вельмі далікатная”.

(Бэлька: ) “Ганаровы консул не зьяўляецца ані супрацоўнікам дыпляматычнай службы краіны, якая такі статус надае, ані грамадзянінам гэтай краіны. Такі статус могуць атрымаць людзі, якія асабліва падтрымліваюць добрыя дачыненьні паміж краінай, якая надае гэты статус і краінай, грамадзянінам якой гэты чалавек застаецца”.

Заявіў прэм''ер-міністар Польшчы

Спадарыня Борыс у сваю чаргу падзякавала польскаму ўраду за падтрымку і гонар, але заявіла, што перадусім застаецца старшынёй Саюзу палякаў Беларусі.

Польскі прэм’ер заявіў, што цяпер галоўная задача польскага боку як мага шырэй распавесьці пра сытуацыў у Беларусі ў Эўропе.

(Бэлька: ) “Амаль што на кожнай міжнароднай сустрэчы ў Эўропе гаворка ідзе пра Беларусь, таксама як амаль год таму гаварылася пра Ўкраіну. Мы падаем сытуацыю ў Беларусі, не як канфлікт паміж палякамі і беларусамі, а як канфлікт паміж дыктатарам і ягоным уласным народам”.

Заявіў прэм’ер-міністар Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG