На мінулым тыдні літоўскі мытны дэпартамэнт паведаміў, што празь Літву забаронена правозіць шэраг лекаў, якія ўтрымліваюць рэчыва фэнабарбітал. Сярод іх апынуліся шырока вядомыя ў Беларусі валякардын і карвалол. Яны ўключаныя суседзямі ў сьпіс псыхатропных і наркатычных прэпаратаў і прадаюцца ў аптэках толькі на рэцэпт лекара. Як паведамлялі расейскія мэдыі, за іх увоз прадугледжаная крымінальная адказнасьць – ад трох да дзесяці гадоў зьняволеньня. Агенцтва ІТАР-ТАСС, напрыклад, спасылалася на ліст намесьніка дырэктара літоўскай мытні Юозаса Рымкявічуса на адрас мытных органаў Калінінградзкай вобласьці. Там паведамлялася, што пасажыры з сардэчнымі хваробамі, якія едуць транзытам празь Літву, ня могуць карыстацца гэтымі прэпаратамі і маюць ужываць іх аналягі, што ня ўтрымліваюць фэнабарбіталу. Паводле спадара Рымкявічуса, сёлета заведзеная 31 крымінальная справа на асобаў, затрыманых з такімі лекамі. Варта адзначыць: мытны дэпартамэнт Беларусі такога тыпу лістоў зь літоўскай мытні пакуль што не атрымліваў.
А ў Міністэрстве аховы здароўя Літоўскай Рэспублікі наша радыё запэўнілі, што беларусы, якія прымаюць такія прэпараты, могуць ехаць у Літву са сваімі лекамі, але пажадана мець копію рэцэпта ад лекара. Гаворыць Саўлюс Мацэйна, спэцыяліст аддзелу інфармацыі і маніторынгу лекавых сродкаў Міністэрства аховы здароўя Літвы:
(Мацэйна: ) “Абмежаваньняў ніякіх няма для сваіх патрэбаў. Кожны можа везьці з сабой, толькі павінен мець копію рэцэпта ад лекара. Гэта правіла ўвозу наркатычных і псыхатропных рэчываў. У аптэках Літвы ёсьць валякардын нямецкай вытворчасьці”.
Паводле спадара Мацэйны, яго можна набываць толькі пры наяўнасьці адпаведнага рэцэпта. І перасьцярогі, праўдападобна, зьвязаныя гэтаксама з абаронай свайго рынку ад танных лекаў з Расеі і Беларусі.
(Мацэйна: ) “У Расеі, напрыклад, карвалол уваходзіць у аптэчку аўтамабіліста. У Беларусі таксама. Такім чынам, калі лякарства ў аптэчцы, то ніхто з мытнікаў ня будзе мець ніякіх прэтэнзіяў. Нават калі без рэцэпта будзе правозіцца адзін флякон карвалолу, то нічога ня будзе. Разумееце, што вельмі шмат правозяць зь Беларусі лекаў і прадаюць на рынку. Таму, магчыма, яны ўзмацнілі кантроль”.
Паводле загадчыцы аддзяленьня менскага кардыялягічнага цэнтру Вольгі Еўтух, валякардын і карвалол зьяўляюцца бясьпечнымі прэпаратамі для людзей усіх узростаў.
(Еўтух: ) “Там фэнабарбіталу вельмі маленькая даза. І, апроч лёгкага супакойвальнага эфэкту, ён нічога не дае. Снатворны эфэкт толькі пры прыняцьці вельмі вялікай дозы ў асобаў, якія вельмі чульлівыя да фэнабарбіталу. Гэта проста лёгкі сэдатыўны прэпарат”.