Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Застрэлены былы кіраўнік аховы Ясіра Арафата


ГАЗА. Узброеныя нападнікі застрэлілі кіраўніка аховы і сваяка былога палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Дзясяткі ўзброеных людзей штурмавалі дом Мусы Арафата і забілі яго на месцы. Муса Арафат быў адхілены ад пасады новым палестынскім лідэрам Махмудам Абасам у рамках кампаніі ачышчэньня свайго атачэньня ад старой гвардыі Ясіра Арафата. Аналітыкі лічаць, што забойства можа ўскладніць палітычную сытуацыю на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG