Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садам Хусэйн часткова прызнаў сваю віну


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку паведаміў, што былы ірацкі дыктатар Садам Хусэйн прызнаў адказнасьць за некаторыя злачынствы ў часе свайго кіраваньня краінаю. Выступаючы ў тэлеэфіры, Джаляль Талябані сказаў, што Садам прызнаўся перад судзьдзём, што асабіста аддаваў загады аб расстрэлах.

Садам і некалькі ягоных блізкіх супрацоўнікаў стануць перад судом 19 кастрычніка. Адно са шматлікіх абвінавачньняў тычыцца забойства 143-х шыітаў з гораду Дуджаіл на поўначы ад Багдаду. Забойства здарылася ў 1982 годзе пасьля спробы замаху на Садама Хусэйна. Былому ірацкаму дыктатару пагражае сьмяротнае пакараньне.
XS
SM
MD
LG