Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 працэнтаў Новага Арлеану яшчэ пад вадою


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што сам ачоліць расьсьледаваньне таго, як праходзілі ратавальныя работы ў Новым Арлеане. Прэзыдэнт сказаў, што гэта важна для разуменьня мэханізмаў узаемадзеяньня фэдэральных, мясцовых уладаў і губэрнатара ў выпадках вялікіх катастрофаў, а таксама каб быць перакананымі, што будуць зробленыя правільныя дзеяньні ў разе нападу з выкарыстаньнем зброі масавага зьнішчэньня.

Мэр Новага Арлеану Рэй Нэйджын паведаміў, што каля 60 працэнтаў гораду ўсё яшчэ затопленыя вадою.
XS
SM
MD
LG