Спачатку – пра каляндарныя адметнасьці ўчорашняе нядзелі.
4 верасьня 1999 году адбыўся выбух у жылым доме на тэрыторыі вайсковага гарадка ў дагестанскім горадзе Буйнацку, у Расеі. Загінулі тады 64 чалавекі.
4 верасьня 1809 году нарадзіўся польскі паэт Юліюш Славацкі. Палякі лічаць Славацкага нацыянальным прарокам. Не чужы паэт і для нашых краёў. Вучыўся ў Вільні, пэўны час жыў у Горадні. І перакладалі яго на беларускую мову шмат.
А яшчэ 4 верасьня ў 1936 годзе нарадзіўся беларускі пісьменьнік Сакрат Яновіч. Ён прыйшоў на сьвет у мястэчку Крынкі ў цяперашняй Польшчы, дзе жыве і сёньня. Захавалася паданьне пра тое, што малы Яновіч быў у маці першынцам і ўлюбёнцам. Жадаючы яму лепшае долі ды вялікага розуму, яна й дала яму кніжнае імя Сакрат.
Цяпер – пра сёньняшні каляндар.
5 верасьня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўвалі пакутніка Лупу. «На Лупу будзе жыта купа» – казалі нашыя продкі. Гэты дзень прызнаваўся асабліва ўдалым для азімай сяўбы.
5 верасьня 1828 году ў Плешчаніцах быў заснаваны мясцовы тэатар графа Тышкевіча. І хоць праіснаваў ён усяго 7 гадоў, але сам гэты факт важны для разуменьня тагачаснае Беларусі, у якой пасьля далучэньня да Расеі паступова занепадала тэатральная культура, а цэнтры тэатральнага мастацтва ператвараліся ў мала чым адрозныя адно ад аднога мястэчкі.
Дзень 5 верасьня 1918 году стаў днём пачатку ў Расеі чырвонага тэрору. Пасьля забойства Ўрыцкага і замаху на Леніна Саўнаркам прыняў пастанову аб чырвоным тэроры, з чаго і пачаліся масавыя рэпрэсіі.
5 верасьня 1919 году загінуў культавы пэрсанаж савецкай ідэалёгіі і пралетарскага фальклёру Васіль Іванавіч Чапаеў. Чырвоны камандзір не даплыў да процілеглага берагу ракі Ўрал, бо дагнала яго варожая куля.