Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блэр заклікаў Эўропу да збліжэньня з Кітаем


ПЭКІН. Прэм’ер-міністар Брытаніі Тоні Блэр заявіў на саміце Эўразьвяз – Кітай, што адносіны паміж гэтымі бакамі “надзвычайна важныя”. Блэр, чыя краіна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, зьвярнуўся да эўрапейцаў з заклікам прыняць зьмены ў сьвеце, выкліканыя зьяўленьнем такіх магутных эканамічных партнэраў, як Кітай і Індыя.

(Блэр:) "Зьмены, якія адбываюцца вакол нас і якія вядуць да росту таваразвароту паміж Кітаем і Эўропай, я ацэньваю не як пагрозу, а як новыя магчымасьці для нашых людзей, нашых кампаніяў, для новых працоўных месцаў і посьпеху для нашых грамадзянаў – і кітайцаў, і эўрапейцаў”.

Бакі ўрэгулявалі канфлікт вакол імпарту кітайскай тэкстыльнай прадукцыі ў Эўропу. Як паведаміла прадстаўніца ЭЗ Франсуаза Ле Бэйль, сябра Эўракамісіі Пэтэр Мандэльсан і міністар гандлю КНР Бо Сілай падпісалі пагадненьне аб пастаўках 75 млн. штук вопраткі з Кітаю ў Эўропу.
XS
SM
MD
LG