ПАРЫЖ. У Францыі працягваецца страйк кіроўцаў грузавікоў. Кіроўцы блякуюць памежныя пераходы й паліўныя склады на знак пратэсту супраць падвышэньня коштаў на паліва. Прэм’ер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн днямі абяцаў прыняць меры па ўрэгуляваньні коштаў.