Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар Украіны падае ў адстаўку, вінаваціць у карупцыі кола В.Юшчанкі


Юры Сьвірко, Кіеў Дзяржаўны сакратар Украіны пайшоў у адстаўку ды абвінаваціў у карупцыі найбліжэйшае атачэньне прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.

Дзяржсакратар Украіны Аляксандар Зінчанка, які да мінулага тыдня ачольваў сакратарыят (былую адміністрацыю) прэзыдэнта Юшчанкі, на прэсавай канфэрэнцыі ў панядзелак абвінаваціў у карупцыі сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны Пятра Парашэнку, першага памочніка прэзыдэнта Аляксандра Трацьцякова й лідэра парлямэнцкай фракцыі прэзыдэнцкай партыі “Наша Ўкраіна” Міколу Мартыненку.

Спадар Зінчанка заявіў, што яны “цынічна рэалізоўваюць свой плян выкарыстаньня ўлады ў сваіх мэтах”, і запатрабаваў адстаўкі гэтых трох асобаў. На прэсавую канфэрэнцыю спадара Зінчанкі, якую трансьляваў "5-ты канал", прыйшоў уласьнік гэтага каналу ды адзін з абвінавачаных Пятро Парашэнка. (Падрабязнасьці)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG