Паводле іншых зьвестак, дакладна вядома пра двух беларускіх студэнтаў, якія падчас вакацый падпрацоўвалі ў Новым Арлеане. Як паведамляюць расейскія СМІ, неназваная дзяўчына пры канцы мінулага тыдня была вывезеная ў бясьпечнага месца з затопленага вадой раёну, а хлопец з прозьвішчам Антановіч ў складзе групы расейскіх студэнтаў быў забраны прадстаўнікамі расейскага кансуляту са стадыёну, дзе хаваліся ад патопу каля 20 тысячаў чалавек.
У сваю чаргу, кіраўніцтва ЗША пакуль ніяк не адрэагавала на прапанову кіраўніцтва Беларусі аб аказаньні гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад урагану. Нагадаем, што ў канцы мінулага тыдня сэнатар Мікалай Чаргінец заявіў, што ўлады ЗША паказалі сваю няздольнасьць штосьці супрацьпаставіць прыроднай стыхіі.
Гл.таксама Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў ЗША, калі Лукашэнка падпіша ўказ