Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова - Беларусь 2:0


RFE/RL Нацыянальная дружына Беларусі па футболе практычна страціла шанцы патрапіць у фінальную частку чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году ў Нямеччыне, пасьля паразы 0:2 у Кішінэве 3 верасьня.

Беларускія брамы двойчы паразіў Сяргей Рагачоў (на 17-й і 50-й хвілінах), які гуляе за расейскі клюб "Сатурн". Нягледзячы на тое, што беларуская зборная мела больш галявых момантаў і дамінавала на полі, фартуна была на баку малдаванаў.

Нагадаем, у бягучым рэйтынгу сусьветных футбольных зборных Малдова займае 113-е месца, а Беларусь - 61-е.

7 верасьня ў Менску адбудзецца наступны матч адборачнага цыклу Беларусь-Італія.
XS
SM
MD
LG