Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Садамам Хусэйнам пачнецца 19 кастрычніка


БАГДАД. Суд над Садамам Хусэйнам пачнецца 19 кастрычніка. Як паведаміў прадстаўнік ураду Іраку Лаіт Куба, былы дыктатар і сем ягоных найбліжэйшых памочнікаў абвінавачваюцца ў датычнасьці да забойства ў 1982-м годзе 143-х жыхароў шыіцкай вёскі Эд-Дуджайль. Там была зробленая і спроба замаху на Садама Хусэйна. Чакаецца, што пазьней адбудуцца асобныя працэсы над былым дыктатарам, які абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці, найперш, у выкарыстаньні хімічнай зброі і масавых забойствах курдаў і шыітаў.
XS
SM
MD
LG