Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 чалавек загінулі ў пажары ў прымесьці Парыжу


ПАРЫЖ. Француская паліцыя арыштавала чатырох падазраваных у падпале мінулай начы жылога дому ў прымесьці Парыжу, у выніку чаго загінулі 15 чалавек і 35 былі параненыя. Сьведкі бачылі маладых людзей, якія падпальвалі паштовыя скрынкі ў пад’езьдзе 18-павярховага дому ў прымесьці Э-ле-Роз. Гэта ўжо трэці пажар у раёне Парыжу за апошнія 10 дзён. У першых двух выпадках гаворка ішла пра дамы, куды незаконна засяліліся імігранты. У суботу ў францускай сталіцы некалькі тысячаў чалавек ўзялі ўдзел у дэманстрацыі з патрабаваньнем забясьпечыць імігрантаў прыстойным жытлом.
XS
SM
MD
LG