Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Хусэйнам мае пачацца 19 кастрычніка


БАГДАД. Сям’я Садама Хусэйна зьвярнулася да групы замежных адвакатаў з просьбай забясьпечыць абарону былога ірацкага дыктатара ў судзе. У яе складзе – вядомыя арабскія, амэрыканскія і эўрапейскія юрысты. Паводле ірацкіх урадавых крыніцаў, суд над Садамам Хусэйнам мае пачацца 19 кастрычніка, адразу пасьля рэфэрэндуму пра праект канстытуцыі Іраку. Пакуль што Садаму пададзенае толькі адно абвінавачваньне – ў масавай расправе над шыітамі ў 1982 годзе.
XS
SM
MD
LG