Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі абмяркоўваюць відэазапіс заявы тэрарыста


ЛЁНДАН. У Вялікай Брытаніі абмяркоўваюць відэазапіс заявы аднаго са сьмяротнікаў, якія ажыцьцявілі тэракты ў Лёндане 7 ліпеня. Тады загінулі 52 чалавекі. Стужку ў чацьвер паказаў тэлеканал “Аль-Джазіра”. На ёй Махамед Сідзік Хан абвінавачвае брытанскія ўлады ў падтрымцы вайны ў Іраку і кажа, што мішэняй нападу можа стаць кожны брытанец. У іншым фрагмэнце запісу другая асоба ў “Аль-Каідзе” Айман аз-Заўахіры папярэджвае пра магчымасьці новых тэрактаў у краінах кааліцыі ў Іраку. Брытанскі міністар замежных справаў Джэк Стро адмаўляе якую-небудзь сувязь паміж выбухамі ў Лёндане і вайной у Іраку.
XS
SM
MD
LG