МАХАЧКАЛА. У сталіцы Дагестану падарваны аўтамабіль з вайскоўцамі Міністэрства ўнутраных справаў. Паводле папярэдніх дадзеных, тры чалавекі загінулі, параненыя – болей як дзесяць. Выбух адбыўся ў той момант, калі сапёры праводзілі інжынэрную выведку мясцовасьці. Падазраваныя ўцяклі зь месца злачынства на аўтамабілі, які пасьля кінулі. Вядзецца пошук падазраваных.