Гэта “Свабодзе” пацьвердзілі ў адміністрацыйнай канцылярыі гарадзкога суду. Паводле супрацоўніцы канцылярыі, справа Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ адпраўленая на перагляд, суд пастанавіў вызваліць іх з-пад арышту.
Паводле консула Грузіі ва Ўкраіне Зураба Квачадзэ, які адмыслова прыехаў у Менск для дапамогі сваім суайчыньнікам, у 13 гадзінаў 2 верасьня Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ яшчэ не былі вызваленыя. Паводле зьвестак грузінскага дыплямата, актывісты “Кмары” знаходзіліся ў гарадзкім ізалятары на Акрэсьціна. Ад камэнтароў Зураб Квачадзэ адмовіўся.
Дзяжурны ізалятару міліцыянт Саўчук адмовіўся паведаміць карэспандэнту “Свабоды”, ці знаходзяцца Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ ў ізалятары і калі адбудзецца іх вызваленьне.
Нагадаем, актывісты “Кмары” былі затрыманыя ў Менску 24 жніўня і абвінавачаныя ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі. Праз 5 дзён іх асудзілі да 15 сутак арышту за дробнае хуліганства, якое яны нібыта ўчынілі ў камэры ізалятара на Акрэсьціна.