Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 2 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Жыцьцё Беларуса”, 1925 год. Да пачатку навучальнага году:

“Міністэрства асьветы выдала загад, каб у двуязычных польска-беларускіх школах палова гадзін заняткаў адбывалася папольску, палова пабеларуску… Хаця агульна і прызнана карыснасьць супольнага ўзгадаваньня хлапцоў і дзяўчат у пачатковых школах, польскія школьныя ўлады пастанавілі “вярнуцца да старыны” і аддзяліць хлапцоў ад дзяўчат. У сёлетнім годзе ў Вільні такі падзел на мужчынскія і дзявоцкія абыйме 30 пачатковых школ”.

“Звязда”, 1945 год:

“Школы рэспублікі атрымалі 10 новых падручнікаў па беларускай мове і 4 кнігі па методыцы. Тыражом 265 тысяч экземпляраў выдан буквар. Школьнікі першых і другіх класаў атрымалі падручнікі “Роднае слова”, “Беларуская мова” (граматыка). Выданы таксама падручнікі для 8-10 класаў: “Родная краіна”, “Родная літаратура”, сінтаксіс і іншыя. Выпушчана спецыяльная разразная азбука на беларускай мове. Агульны тыраж падручнікаў, выданых на беларускай мове, — 849.000 экземпляраў”.

*“Имя”, 1995 год. Аляксандар Фядута піша пра Віктара Шэймана-парлямэнтарыя:

“…доступ да інфармацыі Шэйман меў. У прыватнасьці, даводзілася разьбірацца і з так званымі “ваенізаванымі фармаваньнямі”, якія нібыта ствараў БНФ. Тады Віктар Уладзімеравіч ня бачыў у дзейнасьці БЗВ нічога непатрыятычнага. Па меншай меры, у сьпіс асоб, якія з ініцыятывы падпалкоўніка Мікалая Статкевіча, цяперашняга лідэра БСДГ, прымалі вядомую прысягу на вернасьць суверэннай Беларусі і беларускаму народу, ён упісаў сябе ўласнаручна пад нумарам пятнаццатым. Відаць, ён быў шчыры ў гэтым сваім парыве…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG