Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ва Ўкраіне супраць нацыяналізацыі заводу


КІЕЎ. Некалькі тысячаў чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць нацыяналізацыі найвялікшага Нікапольскага мэталюргічнага заводу ва Ўкраіне. Урад Украіны меркаваў узяць гігант пад свой кантроль, каб ажыцьцявіць паўторную прыватызацыю. У 2003 г. галоўным акцыянэрам заводу стаў зяць Леаніда Кучмы Віктар Пінчук, які набыў прадпрыемства па кошце, заніжаным, паводле ацэнак спэцыялістаў, больш чым у 5 разоў. Пратэстоўнікі не жадаюць нацыяналізацыі заводу да рашэньня Вярхоўнага Суду Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG